05.03.2014 / 13:52

Міністр абароны Расіі назваў правакацыяй фатаграфіі расійскай вайсковай тэхнікі ў Крыме 23

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу назваў правакацыяй фатаграфіі расійскай ваеннай тэхнікі ў Крыме, якія з'явіліся ў СМІ. Ён таксама назваў «поўнай лухтой » відэа, на якіх вайскоўцы заяўляюць, што яны нібыта супрацоўнікі узброеных сіл Расіі.

Між тым,

міністр абароны РФ растлумачыў, што не выключае правядзення ў гэтым годзе іншых пазапланавых вайсковых вучэнняў.

«У гэтым годзе яны былі першыя, думаю, што будуць і астатнія», — адзначыў ён.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што раптоўная праверка баявой гатоўнасці войскаў Заходняга і Цэнтральнага ваенных акругаў, якая прайшла на папярэднім тыдні, не мае ніякага дачынення да сітуацыі ў Крыме.

0
мясцовы2 / Адказаць
05.03.2014 / 14:06
І цырк не з'ехаў, і клоўны засталіся
0
"прашчай, нямытая расія!!" / Адказаць
05.03.2014 / 14:07
Паняцце гонару існуе для гэтых ......?
0
F / Адказаць
05.03.2014 / 14:22
"Гэта правакацыя, зробленая ў Польшчы"!!!
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру