Міністэрства замежных спраў Украіны абвергла словы пасла Украіны ў Беларусі пра тое, што размяшчэнне на тэрыторыі Украіны сістэм проціракетнай абароны (ПРА) — «пытанне перамоваў. Як кажуць, увяжамся ў бойку — разбяромся», — якія ён сказаў сёння на брыфінгу ў Мінску.

«Інфармацыя пра тое, што вядуцца якія-небудзь перамовы аб размяшчэнні на тэрыторыі Украіны сістэм ПРА, не адпавядаюць рэчаіснасці. Ніякіх такіх перамоваў няма, і нават намёку на іх не было», — паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

Паводле яго словаў, Украіна і ЗША вядуць перамовы аб фінансавай дапамогі, але яны не ўключаюць у сябе якія-небудзь дадатковыя патрабаванні.

Пазней сам пасол Міхаіл Ежаль таксама ўдакладніў агенцтву «Інтэрфакс-Захад», што цяпер такія перамовы не вядуцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0