05.03.2014 / 14:19

Іна Афанасьева рыхтуе беларускамоўны альбом 18

Пра гэта спявачка сказала падчас анлайн-канферэнцыі на сайце агенцтва БелТА. Яна сказала, што частка песень гатовая, «засталося дарабіць пару аранжыровак.

Мне хочацца зрабіць прыгожую прэзентацыю, так, каб людзі разумелі, пра што ідзе гаворка, хочацца зрабіць добры канцэрт, а гэта ўсё варта сур'ёзных грошай, — кажа Афанасьева. — Таму ўсё ў нас адбываецца не за кароткі тэрмін, а як зарабляем, так і ўкладваем».

Паводле слоў спявачкі, у беларускамоўны альбом увойдзе 13 трэкаў.

Працоўны стаж спявачкі складае больш чым чвэрць стагоддзя. У 2007 годзе ёй прысвоілі званне заслужанай артысткі Беларусі.

Мікіта Капкоў

0
Зьміцер / Адказаць
05.03.2014 / 14:52
Маладзец, трэба падрымаць такія ідэі рублём.
0
тупая .... / Адказаць
05.03.2014 / 15:33
Яна падтрымала разгон Плошчы ў 2010-м.
0
Пціч / Адказаць
05.03.2014 / 15:33
Нечакана. І прыемна. Посьпеху!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру