МГА «Гісторыка» шукае валантэра — каардынатара летніка ў Міры. А таксама валантэраў-памочнікаў каардынатара. 

Ужо зараз мы рыхтуемся да актыўнага летняга сезону, каб правесці яго з максімальным плёнам і для сябе, і для Беларусі. І сёння ў вас ёсць цудоўная магчымасць далучыцца не толькі да летніх мерапрыемстваў арганізацыі, але і да іх арганізацыйнай і палявой «кухні».

Што ўжо вядома пра летнік?

- ён будзе прысвечаны прыборцы і каталагізацыі Мірскіх каталіцкіх могілак (прыкладна 19 ст.)

- ён дакладна будзе.

- час правядзення (22 чэрвеня - 6 ліпеня або 29-13 адпаведна).

- прыкладная колькасць удзельнікаў +- 15 чалавек.

Патрабаванні да каардынатара:

- старэйшы за 18 год

- абавязковасць і пунктуальнасць

- магчымасць прысутнічаць на летніку на працягу ўсяго тэрміна яго правядзення

Прыкладныя абавязкі:

- падрыхтоўчы этап (падрыхтоўка інфраструктуры, распаўсюд інфармацыі пра летнік, планаванне выдаткаў, адбор удзельнікаў і інш.)

- праца на самім летніку (размяшчэнне ўдзельнікаў, арганізацыя харчавання, арганізацыя працы і вечаровага адпачынку)

- завяршальны этап (падсумаванне, збор і абмен фотаздымкамі і г.д.)

Што вы атрымаеце ў выніку:

- новых сяброў

- маральнае задавальненне ад добра зробленай справы

- плённы ўнёсак у беларускую некрапалістыку

- дармовы курс тайм-мэнаджманту

- каштоўны кіраўнічы і камунікацыйны досвед, які прыдасца не толькі ў грамадскіх справах

Увага! На працягу ўсяго тэрміну на летніку будзуць прысутнічаць вопытныя сябры МГА «Гісторыка», і вы ні ў якім разе не застанецеся без падтрымкі дасведчанага паплечніка!

Калі вас зацікавіла прапанова МГА «Гісторыка», калі ласка, дасылайце кароткую інфармацыю пра сябе на адрас [email protected]. Тут жа можна задаць усе пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0