05.03.2014 / 18:48

Лукашэнка пра Мытны саюз: «Збліжэння па найбольш адчувальных пазіцыях не адбылося» 15

Кіраўнік Беларусі ў Маскве зноў дабіваўся адмены пошлін на нафту.

У падмаскоўнай рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна адбылося чарговае паседжанне Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады. Апроч Пуціна, таксама былі прадстаўленыя кіраўнікі Беларусі і Казахстана Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў.

Кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі функцыянаванне Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама магчымасць далучэння да саюза Арменіі.

«Наша прынцыповая пазіцыя - стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза павінна грунтавацца на поўнамаштабным Мытным саюзе без выключэнняў, у тым ліку без пошлін, колькасных абмежаванняў ці чагосьці іншага», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што да сённяшняга часу ў Мытным саюзе не знятыя пошліны на некаторыя віды тавараў, як алкаголь, тытунь, лекі, газ, нафта.

Для Беларусі менавіта пошліны на газ і нафту з’яўляюцца найбольш адчувальнымі. Бо нафтапрадукты застаюцца асноўнай крыніцай валюты для Беларусі.

Адмену абсалютна ўсіх пошлін унутры Мытнага саюза Беларусь лабіруе ўжо не першы год, аднак «збліжэння па найбольш адчувальных пазіцыях для кожнага з бакоў практычна не адбылося».

«У тым ліку па фарміраванні агульнага энергетычнага рынку, лібералізацыі аўтамабільнага транспартнага рынку, доступу да газатранспартнай сістэме, правілах субсідзіравання сельскай гаспадаркі. Бакі пастаянна вылучаюць новыя прапановы, якія могуць размыць ўжо наяўныя дамоўленасці», - адзначыў Лукашэнка.

У адваротным выпадку «мы рызыкуем неапраўдана зацягнуць пачатак працы Еўразійскага эканамічнага саюза».

ЗП

0
P.S.KOLTSOV / Адказаць
05.03.2014 / 19:03
А ему мало,что его Россия 20 лет содержит? А не нужно,яйца в одну корзину класть!
0
асенізатар / Адказаць
05.03.2014 / 19:21
Рыгорыч вырашыў браць быка за рага, ці памацаць карову за вымя (як каму заўгодна. Збліжэння не адбылось. Трэба пабачыць што КЗ тлумачыць у сецях
0
давай,Санек / Адказаць
05.03.2014 / 19:50
Мяркуючы па усяму,размова пра Украiну не была абмiнавана.Але Валодзя ставiу эканамiчныя знiжкi у звязку з падтрымкай ягонай пазыцыi да пауднева-заходняй суседкi. -- Вова, да будзь ты чалавекам, дай мне правесцi какхейны Чэмпiанат ! -- А ты,Шура,паддержi маю точку зренiя по хо....лам ! -- Патом,сколька хочэш.Ведзь панiмаеш,што тахда кабздз..ц-байкот у меня точна будзет. -- Да пошЁл ты со своiм какхеем [ в его голове еще помнились издевательские заголовки в инопрессе "Раша, гудбай, 1:3" ] , куда подальше.. -- Ну,и пойду.. ( уходя многочисленными коридорами,он думал,а может это и к лучшему,и свой народ одобрит такую позицию,авось,и Чемпионат добре пройдет,и тогда победа в 2015 на 50% в карма...) А вось на гэтым месцы мы затрымаем думкi ЛАРа,бо анiяк не пагодзiмся на такое будучае бачаньне.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру