Міністэрства эканомікі ўлічыла прапанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчу аб падвышэньні закупачных цэнаў у сувязі з падаражаньнем кошту сыравіны.

Міністэрства эканомікі вызначыла ўзровень найвышэйшых адпускных цэнаў на малако, кефір, тварог і сьмятану ў кастрычніку, лістападзе і сьнежні. У кастрычніку і лістападзе рост складзе 3 %, у сьнежні — 2 %. Нагадаем, што ў кастрычніку ўрад падвысіў закупачныя цэны на малако на 10 % дзеля таго, каб палепшыць фінансавы стан сельскагаспадарчых арганізацыяў, ды кампэнсаваць астатнія страты з улікам каньюнктуры, што складваецца цяпер на зьнешнім рынку. На іншыя малочныя прадукты, цэны на якія не рэгулююцца дзяржавай, Міністэрства эканомікі рэкамэндавала малакаперапрацоўчым арганізацыям, аблвыканкамам і Менгарвыканкаму праводзіць аналягічнае паэтапнае падвышэньне цэнаў да канца году да 2‑3 % у месяц.

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0