05.03.2014 / 19:11

Расія прыпыніла пастаўкі ядзернага паліва на ўкраінскія АЭС 7

Віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін паведаміў на нарадзе з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, што запасу паліва на АЭС Украіны хопіць толькі на сакавік і красавік.

Паводле яго слоў, асобная праблема заключаецца ў транзіце ядзернага паліва праз Украіну расійскім партнёрам ва Усходняй Еўропе. Акрамя таго, ёсць пытанні з пастаўкамі паліва самім атамным станцыям суседняй дзяржавы.

«Запас паліва на гэтых станцыях ёсць на сакавік і красавік, далей няма», — удакладніў віцэ -прэм'ер.

Ён нагадаў, што на дадзены момант ўведзеная забарона на такога роду перамяшчэнне паліва з-за нестабільнай сітуацыі ў краіне.

Рагозін таксама паведаміў, што Расатам рыхтуе зварот да МАГАТЭ з просьбай праверыць забеспячэнне бяспекі перыметра атамных электрастанцый на Украіне.

Намеснік кіраўніка ўрада нагадаў, што на тэрыторыі Украіны размешчаны 15 энергаблокаў на чатырох станцыях, і яшчэ чатыры заглушаных энергаблокі на Чарнобыльскай станцыі. «З пункту гледжання штатнай працы — там усё нармальна, але перыметр бяспекі забяспечваецца прыватнымі ахоўнымі прадпрыемствамі, а таксама войскамі МУС Украіны і службай бяспекі Украіны», — дадаў Рагозін.

0
простой пацан / Адказаць
05.03.2014 / 19:48
Вали их путешенко!
0
belariy / Адказаць
05.03.2014 / 20:01
што яшчэ прыдумаюць ??
0
Reimer / Адказаць
05.03.2014 / 20:14
Хто такі Рагозін, даўно ўсім вядома, і ніякага дачыненьня да энергетычных пытаньняў гэта ня мае.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру