05.03.2014 / 22:18

Латвія абвясціла Януковіча персонай нон грата 1

Латвія забараніла ўезд у краіну чацвёртаму прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу. Пра гэта ў сераду, 5 сакавіка, паведамляецца на сайце МЗС Латвіі.

Акрамя Януковіча, персонамі нон грата ў Латвіі абвешчаныя «на нявызначаны тэрмін» 17 былых украінскіх чыноўнікаў, у тым ліку экс-кіраўнік МУС Віталь Захарчанка, былы генпракурор Віктар Пшонка, былы кіраўнік Службы бяспекі Украіны Аляксандр Якіменка, экс-прэм'ер Мікалай Азараў, экс-кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Клюеў, былы міністр юстыцыі Алена Лукаш і экс-міністр аховы здароўя Раіса Багатырова.

Напярэдадні Януковіча і некалькі былых украінскіх чыноўнікаў абвясціла персонамі нон грата Літва.

tvrain.ru

0
мясцовы2 / Адказаць
05.03.2014 / 22:47
нет каб запрасіць, а потым арыштаваць ды прадаць украінцям, дык нет жа ж, тармазнулі, і проста забаранілі ўезд
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру