Украінскія лётчыкі Марской авіябрыгады, якая дыслакуецца ў Сакскім раёне Крыма, змаглі ўзняць у неба свае самалёты і верталёты, і пад прыцэлам чужой авіяцыі пераляцець у Мікалаеў, гаворыцца ў сюжэце «Навін 2 +2».

Украінскія лётчыкі Марской авіябрыгады ўзнялі ў паветра ўсю тэхніку — верталёты Мі-24 і Ка-52, самалёты АН-12 і АН-26, якія дзяжурылі на тэрыторыі марской авіяцыйнай брыгады ў Новафёдараўцы. «Было прынятае рашэнне і аддадзены загад вывесці ўсю працоўную тэхніку. Гэта, вядома, не віталася імі, таму мы максімальна хутка ўзляцелі і пайшлі ў напрамку Мікалаева. Яны не паспелі ўмяшацца, але пасля адлёту кажуць, была спроба перакрыць паласу, але яны спазніліся», — кажуць лётчыкі.

Афіцэры самі не кажуць, але з вартых даверу крыніц вядома, што яны ўзьнялі ў паветра тры самалёты і чатыры верталёты. Рухавікі лётчыкі прагравалі ўжо ў паветры. За імі была пагоня, аднак дзякуючы моцнаму туману, яны адарваліся ад пераследу.

«Бельбек» усё яшчэ застаецца ў аблозе расійскіх байцоў, але кантроль над тэрыторыяй трымаюць ўкраінцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?