05.03.2014 / 23:46

Расіяне знялі блакаду ўкраінскіх вайсковых частак, але потым аднавілі абеноўлена 8

Расійскія вайскоўцы здымаюць блакаду ўкраінскіх вайсковых частак у Крыме. Паводле звестак «Украінскай праўды», грузавікі з расіянамі, якія блакавалі вайсковую частку ўкраінскай берагавой аховы ў Перавальным, ужо з'ехалі.

Акрамя таго, у Феадосіі расійская тэхніка і салдаты спынілі блакаванне ўкраінскай часткі марской пяхоты і адышлі ў бок часткі ЧФ РФ. Такая ж сітуацыя і ў Бахчысараі.

Кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Цімчук таксама пацвярджае інфармацыю аб зняцці блакавання ўкраінскіх ваенных частак расійцамі.

«Аднак на месцы застаюцца «турысты Пуціна». У Феадосіі яны палохаюць украінскіх марпехаў тым, што знойдуць і фізічна знішчаць іх сем'і. Не выключаны штурм», — адзначыў ён.

«Па некаторых дадзеных, ад'езд можа быць выкліканы ратацыяй падраздзяленняў расійскіх акупантаў (г.зн. на іх месца прыбудзе замена). Інфармацыя адсочваецца», — дадаў Цімчук.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Парубій заявіў, што Расія спрабуе перадыслакаваць свае войскі ў Крым, каб місія АБСЕ не зафіксавала іх прысутнасці.

Як стала вядома пазней, блакада сапраўды неўзабаве аднавілася.

0
Hercl / Адказаць
06.03.2014 / 00:02
Дзе бізнэсоўцы? Тэрмінова дапамагчы ўмацавацца ўкраінскай арміі - ад калючага дроту да відэакамер па ўсім пэрымэтры!
0
chiefoldsun / Адказаць
06.03.2014 / 00:33
Ужо пішуць з Украіны- зноў вяртаюцца да блакады, хутчэй за ўсё гэта проста была змена адніх вайсковых злучэнняў на іншыя
0
dz / Адказаць
06.03.2014 / 00:35
конечно Россия поступает отвратительно и преступно если они действительно хотят спровоцировать войну по абхазскому сценарию,прибрать к рукам Крым и Юговосток или сделать там второе Приднестровье.(если они действительно этого хотят) но если говорить об их официально озвученных мотивах то у них действительно есть вполне весомые аргументы для ввода войск. потому что в Украине действительно набирают обороты ультраправые боевики это факт. и то что они заявляют что "нужно очистить Украину от москалей" это тоже факт. и то что они президента свергли незаконно это тоже факт.и даже если мы будем говорить о том что большинство поддерживает такое свержение вовсе не означает того что он не легитимный больше президент и что у него стало намного меньше избирателей.а кто там стрелял с крыш в людей это еще не доказано между прочим. в общем ситуация очень сложная и как оно дальше будет развиваться не понятно.дай Бог чтобы конфликт урегулировали на политическом уровне иначе это будет трагедия. а "спасибо" за это все нужно сказать как Януковичу так и революционерам.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру