Украіна накіравала Расіі ноту з патрабаваннем «пацвердзіць факт адсутнасці ваеннаслужачых ВС РФ па-за месцамі базавання Чарнаморскага флоту» на тэрыторыі Крыма. Пра гэта заявіў на брыфінгу дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі ўкраінскага МЗС Яўген Перабейніс.

Нота, па словах чыноўніка, была перададзеная паслу Міхаілу Зурабаву, які ўвечары 5 сакавіка быў запрошаны ва ўкраінскі МЗС.

Каментуючы прэтэнзіі, Перабейніс абвінаваціў расейскі бок у спробе «хаваць факты знаходжання расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі АРК». На тэрыторыі паўвострава, па яго словах, працягваюцца напады на ўкраінскія ваенныя аб'екты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?