Славуты беларускі бард адгукнуўся на падзеі ў Крыму новай песьняю.

Твор атрымаў назву «Крым». «Расея, уварваўшыся ў Крым, перакройвае чужыя межы, што ставіць пад пытаньне межы самой Расеі», - кажа музыка, прадстаўляючы кампазыцыю, якую ён даслаў у рэдакцыю Tuzin.fm.

Сяржук блізка да сэрца ўспрымае тое, што цяпер дзецца ва Ўкраіне: «Па-першае, украінцы нашы браты й любая агрэсія супраць іх - гэта агрэсія й супраць нас. Па-другое, Крымскае ханства стварыў Вітаўт і таму мы маем сваю частку адказнасьці за гэтую зямлю й свой да яе сантымэнт. Па-трэцяе, тое, што робіць там Расея пярэчыць прынцыпам цывілізаванага сьвету XXI стагодзьдзя». Сокалаў-Воюш адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай плыні ў бардаўскай песьні. Апошні яго альбом «Песьні лісоўчыкаў» выйшаў у 2006 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?