Як адзначае газета «Маскоўскі камсамолец», спасылаючыся на сваю крыніцу, Януковіча ў цяжкім стане шпіталізаваны ў адну з медыцынскіх устаноў Масквы. Па дадзеных газеты, экс-прэзідэнта шпіталізавалі з падазрэннем на інфаркт.

«Стан яго здароўя ацэньваецца як «цяжкі». Афіцыйнага пацверджання інфармацыі пакуль няма», — паведамляе выданне.

Як паведамлялася раней, журналісты пачалі шукаць доказы таго, ці жывы яшчэ Віктар Януковіч, паколькі крыніцы інфармагенцтва УНІАН паведамляюць, што экс-прэзідэнта Украіны ўжо няма ў жывых.

Як вядома, у апошні раз Януковіча жывога бачылі 28 лютага 2014 года падчас яго прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне ў выставачным цэнтры «ВертолЭкспо».

Пасля гэтага яго аднапартыйцы і людзі з яго атачэння ва Украіне не пацвярджалі, што ён выходзіў на сувязь. А чуткі пра смерць Януковіча ў апошні час з'яўляліся не менш за 3 разы і актыўна распаўсюджваліся ў інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?