Улады Нідэрландаў арыштавалі сотні мільёнаў еўра на рахунках, якія, як мяркуецца, належаць грамадзянам Украіны, у дачыненні да якіх былі прыняты санкцыі Еўрасаюза, паведамляе агенцтва Ройтэрз.

Адзначаецца, што міністр фінансаў Нідэрландаў Ерун Дэйсэлблум, які паведаміў аб арышце, не ўдакладніў, каму менавіта належаць рахунку.

Раней стала вядома, што ўлады Канады замарозілі актывы 18 украінцаў. Аналагічныя меры былі прынятыя ўладамі Брытаніі, Аўстрыі, Швейцарыі і Ліхтэнштэйна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0