Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам абмеркаваў сітуацыю ва Украіне і заявіў, што краіны не павінны ахвяраваць расійска-амерыканскімі адносінамі з-за асобных міжнародных праблем, хай і вельмі важных.

Пра гэта паведамляе сайт Крамля. У ходзе дыскусіі выявіліся адрозненні ў падыходах і ацэнках прычын узнікнення цяперашняга крызісу і стану спраў», — гаворыцца ў паведамленні.

Прэзідэнт Расіі таксама адзначыў, што цяперашняе ўкраінскае кіраўніцтва навязвае ўсходнім і паўднёва-ўсходнім рэгіёнам і Крыму абсалютна нелегітымныя рашэнні.

«Расія не можа ігнараваць звернутыя да яе ў гэтай сувязі заклікі аб дапамозе і дзейнічае адэкватна, у поўнай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Пуцін падкрэсліў важнасць расійска-амерыканскіх адносін для стабільнасці і бяспекі ў свеце. «Гэтыя адносіны не павінны прыносіцца ў ахвяру рознагалоссям па асобных — хай і вельмі значных — міжнародных праблемах», — адзначаецца ў паведамленні.

Лідэры абедзвюх краін дамовіліся аб тым, што кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і далей будуць актыўна супрацоўнічаць па гэтым пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?