Дыяна Арбеніна
Сяргей Міхалок
Ад канцэрту «Чартова дюжіна» ў Санкт-Пецярбургу 6 сакавіка многія чакалі публічных выступаў рок-зорак наконт сітуацыі ва Украіне. Але зоркі вырашылі не падымаць тэму вельмі актыўна, паведамляе lenoblinform.ru.
Мерапрыемства, у якім узялі ўдзел гурты «Ленінград», «Начныя снайперы», «Ляпіс Трубяцкі» і «ДДТ», рызыкавала ператварыцца ў публічную трыбуну для выказвання артыстамі грамадзянскай пазіцыі.
Але адзіная, хто адкрыта звярнуўся да ўладаў са сцэны і заклікала не сварыць народы, стала расійская спявачка беларускага паходжання Дыяна Арбеніна («Начныя снайперы»).
У пачатку свайго выступу яна сказала, што прысвячае гадзінны сэт нашым братам-украінцам.
Падчас выканання песні «Караблі» сказала: «Калі вы мяне чуеце, дайце нам нармальна жыць, выхоўваць дзяцей, хадзіць на працу! Не сварыце нас, калі ласка, не сварыце нашы народы!»
Лідар «Ляпіса Трубяцкога» Сяргей Міхалок стаў ледзь не самым чаканым артыстам гэтага вечара — так на прыхільнікаў падзейнічала навіна аб магчымую адмену канцэрта ў Пскове.
Але Міхалок не сказаў ні слова пра Украіну. Затое двойчы падкрэсліў сяброўства расійскага і беларускага народаў — у прыватнасці, гарадоў-герояў Мінска і Санкт-Пецярбурга, зазначае lenoblinform.
Але ў фінале канцэрту Міхалок не стрымаўся, заклікаў «не спраўляць натуральныя патрэбы бензінам, калі вакол столькі крыніц агню» і пажадаў «міру добрым людзям».
Юрый Шаўчук, які закрываў мерапрыемства, з'явіўшыся на сцэне, толькі лаканічна сказаў: «Няхай жыве свабодная музыка». Больш ад лідара ДДТ ніякіх рэзанансных выказванняў народ так і не дачакаўся.
Застаўся ў баку ад «палітычных намёкаў» і Сяргей Шнураў, які лічыцца адным з самых скандальных рок-выканаўцаў дзякуючы нецэнзурнай лаянцы са сцэны.