У Беларусі з 7 сакавіка павялічваюцца гранічныя мінімальныя цэны на алкагольную прадукцыю мацункам больш за 28%. Гэта рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі №13.

Згодна з дакументам, лімітавая мінімальная адпускная цана (без ПДК) на алкаголь мацункам 40% за 0,5 літра (з коштам спажывецкай тары) павялічана на 37% да 37 тыс. рублёў.

Пры гэтым рознічная цана (з ПДВ) павялічана на 18,4 % да 45 тыс. (на 7 тыс. рублёў).

Лімітавая мінімальная адпускная цана на імпартныя алкагольныя напоі мацункам 40% складзе 74 тыс. рублёў ( на 37 % больш).

Павышэнне мінімальных цэн на алкагольную прадукцыю першае ў 2014 годзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0