Аляксандр Лукашэнка стаў дзедам ў сёмы раз — 28 лютага ў сям'і яго сярэдняга сына Дзмітрыя і яго жонкі Ганны нарадзілася трэцяя дачка, якую назвалі Аляксандрай.

 Дзяўчынка з'явілася на свет 28 лютага 2014 г. у рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Маці і дзіця», які знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Арлоўскай.

У Дзмітрыя і Ганны Лукашэнка таксама падрастаюць яшчэ дзве дачкі — Анастасія і Дар'я.

Улетку мінулага года Аляксандр Лукашэнка стаў дзедам шосты раз.

У памочніка прэзідэнта па пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктара Лукашэнкі 21 жніўня нарадзілася чацвёртае дзіця. Хлопчыка назвалі Яраслаў. У вялікай сям'і Віктара і Ліліі Лукашэнка растуць два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі: старэйшай дачцэ Вікторыі — 15 гадоў, сыну Аляксандру — 8 гадоў, дачцэ Валерыі — 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?