07.03.2014 / 17:15

У Мінску прайшло ўзнагароджанне прэміяй імя Святланы Навумавай 4

Намінанты на ўзнагароду Святланы Навумавай

У намінацыі «журналістыка» перамог журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук

У намінацыі «палітычная аналітыка» — Іна Рымашэўская

«Надзея» (маладыя палітыкі) — Аксана Самуйлава

«Задума года» — talaka.by

У Мінску 7 сакавіка ў трэці раз была ўручана штогадовая прэмія імя палітолага, выкладчыка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Святланы Навумавай.

Навумава, якая была адной з актывістак кампаніі «Гавары праўду!», памерла 10 сакавіка 2011 года на 56-м годзе жыцця ад хваробы нырак. Прэмія, паводле меркавання яе заснавальнікаў, заклікана стымуляваць дзейнасць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама звярнуць увагу на найболей перспектыўных маладых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў у Беларусі.

Сёлета ў намінацыі «журналістыка» перамог журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук, у намінацыі «палітычная аналітыка» — Іна Рымашэўская, «надзея» (маладыя палітыкі) — Аксана Самуйлава, «задума года» — talaka.by.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

фота Ірыны Арахоўскай

0
Паляшук. / Адказаць
07.03.2014 / 21:03
Журы пайшло супраць народу. Адзін з кандыдатаў атрымаў на шмат больш галасоў, але ўганаравалі другога. Пытанне - навошта рабіць галасаванне? Параіцца з ліхтаратам а потым яго праігнорыць? Я ўжо не кажу пра накруткі і адкруткі падчас галасавання. Замест саліднай узнагароды атрымалася прафанацыя.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
08.03.2014 / 00:34
Як па-мойму, дык гэта ганьба -- і браць прэмію імя Навумавай, і прысуджаць прэмію імя Навумавай. Гэтая дама так папрацавала ў першай палавіне 1990-х з еўрапейцамі, так запалохала іх беларускамоўнымі, што ў 1994 годзе адзін дэпутат Бундэстага з трыбуны ў Менску лямантаваў: у вас (у Беларусі) можа быць Югаславія, не дапусціце новай Югаславіі!
0
Т / Адказаць
08.03.2014 / 01:22
с помощью интеренет-голосования определился шорт -лист: из 5-ти 3-х. А голосование ореапага (тут все перечислены http://navumava.by/) определило лауреатов. Спасибо всем кто участвовал и голосовал. Болел за победу коллег! Все номинанты достойные!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру