У суботу, 8 сакавіка, «па паўночнай палове рэспублікі надвор'е абумовіць малаактыўны фронт, ад далёкага цыклону з цэнтрам над Мурманскай вобласцю, а паўднёвая частка краіны апынецца пад уплывам сферы павышанага атмасфернага ціску».

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, ноччу без істотных ападкаў, днём месцамі па паўночнай палове невялікія кароткачасовыя дажджы. 

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман, магчымы слабы галалёд, месцамі дарогі будуць слізкія. Вецер паўднёва-заходні ўмераны. У ноч на суботу тэмпература паветра будзе вагацца ад 3° марозу да 3° цяпла, святочным днём слупкі тэрмометраў пакажуць ад 4° да 10° цяпла. 

9 сакавіка з тэрыторыі Польшчы на Беларусь перамесціцца антыцыклон, таму нядзеля будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Ноччу тэмпература паветра складзе мінус 5°С — плюс 2°С, днём плюс 5—10°С, месцамі пры працяглых праясненнях паветра можа прагравацца да плюс 12°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?