Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што палітычныя адносіны яго краіны з Украінай прапыненыя, бо Масква не прызнае легітымнасці цяперашніх украінскіх уладаў. Пра гэта паведамляе сайт ААН.

 Ён выказаў надзею на тое, што ва Украіне будзе праведзена незалежнае расследаванне падзей, звязаных з забойствам снайперамі удзельнікаў пратэстаў і паліцэйскіх.

«У гэтай сувязі Чуркін прыцягнуў увагу да тэлефоннай размовы кіраўніка МЗС Эстоніі з прадстаўніком ЕС, у якім гаворка ішла пра тое, што нібыта снайперы былі падасланыя групай ад апазіцыі. Кажучы пра неабходнасць выконваць пагадненне ад 21 лютага, якое прапісваць шляхі ўрэгулявання ўкраінскага крызісу, пасол Расіі сказаў, што гэта пагадненне прадугледжвала правядзенне незалежнага расследавання, і менавіта таму, па яго словах, апазіцыя адмовілася яго выконваць», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?