07.03.2014 / 19:00

У Крыме мэр Белагорска выступіў супраць сепаратысцкага рэферэндуму 3

Мэр Белагорска (цэнтральны Крым) Альберт Кангіеў выказаўся супраць рэферэндуму, абвешчанага сепаратыстамі ў Крыме.

«На мой погляд, дадзенае дзеянне нічога агульнага, акрамя назвы, з рэферэндумам не мае», - заявіў Канг.

На думку гарадскога галавы, правядзенне мясцовага рэферэндуму супярэчыць канстытуцыі Украіны. Акрамя гэтага, па словах Кангіева, няма ні часу, ні тэхнічных магчымасцяў у дастатковай меры падрыхтавацца да яго правядзення.

«Усё, што адбываецца цяпер у Крыме, рана ці позна будзе мець прававую ацэнку», — сказаў ён.

У далейшым Кангіеў мае намер дзейнічаць выключна ў рамках заканадаўства Украіны, у прыватнасці, у адпаведнасці з законам аб органах мясцовага самакіравання.

«Гэта адныя з нямногіх легітымных органаў на тэрыторыі Крыму. Ад іх працы залежыць тое, наколькі хутка мы выйдзем з гэтага крызісу», - падкрэсліў мэр.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
шум / Адказаць
07.03.2014 / 22:08
Здравомыслящий житель Крыма.Я созванивался со своими знакомыми из Евпатории,они примерно такого же мнения.
0
Альберт Бохан / Адказаць
08.03.2014 / 10:05
Не ўсіх мясцовых прадстаўнікоў улады Вова Пупкін здолеў купіць?
0
rtvi / Адказаць
08.03.2014 / 12:06
значыць ён больш не мэр
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру