Кіраўнікі МЗС Цэнтральнай Еўропы, Балтыі і Скандынавіі асудзілі расійскае ваеннае ўмяшанне ва Украіне і планаванае правядзенне рэферэндуму ў Крыме.

Яны рэкамендуюць ЕС накіраваць місіі назіральнікаў у Кіеў.

Міністры замежных спраў Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі, вядомых як «Вышаградская чацвёрка», а таксама Скандынавіі і Балтыі, правялі сустрэчу ў эстонскім горадзе Нарва на мяжы з Расіяй.

Гэтая група краін, многія з якіх мяжуюць на сушы з Расеяй ці Украінай і яшчэ памятаюць пра савецкае праўленне, заняла дастаткова жорсткую пазіцыю перад абліччам Масквы, калі крызіс пачаў набіраць абароты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?