Лідэры правацэнтрысцкіх партый ЕС, у тым ліку канцлер Германіі Ангела Меркель, у пятніцу прынялі «надзвычайную рэзалюцыю», якая заклікае Расію спыніць і вывесці свае войскі з Украіны, інакш будуць прынятыя адпаведныя «адрасныя меры». Яны сцвярджаюць, што Украіна «мае еўрапейскую перспектыву і можа падаць заяўку на ўступленне ў ЕС».