Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў адкрытымі XI Зімовыя Паралімпійскія гульні ў Сочы.

Сцяг Расіі на стадыёне «Фішт» пранёс гарналыжнік Валерый Рэдказубаў. Варта адзначыць, што зборная Расіі выйшла пад песню «Гудбай, Амерыка».

Паралімпійскія зімовыя гульні ў Сочы пройдуць з 7 па 16 сакавіка 2014. Удзел у іх возьмуць каля 575 спартсменаў з 45 краін, яны разыграюць 72 камплекты медалёў у пяці відах спорту — гарналыжным спорце, біятлоне, лыжных гонках, следж-хакеі на лёдзе і кёрлінгу на калясках. Таксама ўпершыню ў гісторыі Паралімпійскіх руху ў Сочы пройдуць спаборніцтвы па пара- сноўбордзе. У Гульнях удзельнічае 10 беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?