На адкрыццё Паралімпіяды ў Сочы выйшаў толькі адзін украінскі спартовец, а не ўся каманда — так украінцы пратэставалі супраць агрэсіі Расіі.

Пра гэта на старонцы ў Facebook паведаміў міністр моладзі і спорту Дзмітрый Булатаў.

На цырымоніі адкрыцця, якая прайшла ў пятніцу ўвечары, з сцягам Украіны выйшаў толькі адзін спартсмен Міхаіл Ткачэнка (у яго няма ног, ён перасоўваецца на калясцы або на пратэзах).

«Звычайна пры адкрыцці Паралімпіяды выходзіць уся каманда. Такім чынам наша каманда падкрэслівае пратэст супраць ўварвання агрэсараў і акупантаў на нашу зямлю», — растлумачыў Булатаў.

Як адзначыў міністр, гэта аднагалоснае рашэнне каманды і прэзідэнта паралімпійскага камітэта Украіны.

«На Паралімпіядзе прысутнічаюць каманды ўсіх краін, якія заяўлялі удзел», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?