07.03.2014 / 23:32

Неафіцыйны кліп на песню «Ляпісаў» з кадрамі з Майдану набраў у сем разоў болей праглядаў, чым афіцыйны ролік 7

Неафіцыйны кліп на свежую песню гурту «Ляпіс Трубяцкі» «Воіны света» ўжо набраў больш за 750 тыс. праглядаў на Youtube.com за пяць дзён.

Відэа выклаў на YouTube 2 сакавіка карыстальнік Alex Karpenko.

На відэа — Героі Майдану, пачынаючы ад лістапада, калі пачаліся акцыі пратэсту ў Кіеве. У прыватнасці, таксама ёсць на відэа бел-чырвона-белыя сцягі, загінулы 22 студзеня на Грушэўскага беларус Міхаіл Жызнеўскі ды армянін Сяргей Нігаян. Прыводзіцца таксама сюжэт з прэс-канферэнцыі Януковіча 28 лютага, калі былы прэзідэнт Украіны зламаў асадку, просячы прабачэння ва ўкраінскага народа.

Цікава, што афіцыйны кліп «Ляпісаў» на гэту песню, выкладзены 4 сакавіка, нягледзячы на вялікую колькасць аголеных жаночых целаў, набраў у сем разоў меней праглядаў —103 тыс.

nn.by

0
Filifionka / Адказаць
08.03.2014 / 00:20
Мне афіцыйны зусім недаспадобы. Гэта эратычна, канечне, і ножкі-грудкі-вочкі там прыгожыя. Але ваяркі ў вострых ліфчыках або з голымі грудзямі лепш бы спасавалі да сада-маза салёну або да тэматычных гулек-мульцікаў. Неафіцыйны - магутны, выбухова магутны.
0
мясцовы2 / Адказаць
08.03.2014 / 01:57
Ён сапращды лепшы за афицыйны
0
Ranger / Адказаць
08.03.2014 / 09:26
Афіцыйны кліп - фуфло! Неафіцыйны - прабірае...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру