У амерыканскім Індыян-Уэлсе адбываецца прэстыжны тэнісны турнір катэгорыі «Прэм'ер» з прызавым фондам $5,9 млн.

Вікторыя Азаранка (4-е месца ў сусветным рэйтынгу) стартавала з другога раўнду і саступіла амерыканцы Ларэн Дэвіс (66-е месца ў рэйтынгу ВТА) — 0:6 6:7 (2:7).

Цяперашні турнір стаў для Азаранкі першым пасля працяглага перапынку, які быў звязаны з траўмай.

У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і расіянін Міхаіл Южны таксама выбылі, бо прайгралі ў першым раўндзе бразільска-харвацкаму тандэму Марсела Мела / Іван Додзіг — 3:6, 2:6.

Аппошні дзень турніра ў Індыян-Уэлсе — 16 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?