У пасёлку Чангар (Херсонская вобласць), які знаходзіцца на мяжы з Аўтаномнай рэспублікай Крым, замінаваныя палі.

Пра гэта піша выданне Херсонські вісті.

Чангар апынуўся паміж двух агнёў — з боку Крыма ў зямлю ўкапаліся расійскія войскі, а з боку Кахоўкі — украінскія. Ствалы дзевяці расейскіх БТРаў накіраваны проста ў цэнтр вёскі.

Больш за тое, трактар капае ямы пад памежныя слупы.

Як пішуць мясцовыя СМІ, людзей абурае факт знаходжання расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Херсонскай вобласці.

У знак пратэсту ўвесь Чангар упрыгожаны ўкраінскімі сцягамі.

Ад украінскай улады мясцовыя жыхары патрабуюць аднаго: выставіць блок-пост перад вёскай і абараніць іх ад расійскіх ствалоў.

У выпадку ігнаравання іх патрабаванняў жыхары пасёлка Чангар пагражаюць перакрыць магістральную трасу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?