Уладзімір Пуцін з'яўляецца жорсткім лідарам, але «з тонкай скурай», які растрачвае патэнцыял сваёй краіны.

Reuters.com

Reuters.com

Пра гэта заявіла былы дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан, паведамляе Al Jazeera.

«Я ведаю, што мы маем справу з крутым хлопцам з тонкай скурай, у мяне было шмат досведу… Не толькі з ім, але з такімі людзьмі», — адзначыла Клінтан.

Таксама яна адзначыла, што «ўсе бакі павінны пазбягаць крокаў, якія могуць быць няправільна вытлумачаны або прывесці да пралікаў у гэты складаны час».

Раней Клінтан заявіла, што дзеянні прэзідэнта РФ у Крыме падобныя дзеянням Адольфа Гітлера ў 1930-х.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?