09.03.2014 / 13:20

Расійскія сілы ў Крыме палююць на журналістаў. ВІДЭА знішчэння прэс-цэнтра Associated Press 6

«Калегі, я і паважаныя мной Юрась Карманаў [карэспандэнт Associated Press] і Васіль Фядосенка [карэспандэнт Reuters] заклікаем вас адмовіцца ад планаў паездкі ў бліжэйшыя месяцы ў Крым у ЛЮБОЙ якасці. Там усім пох…, ад якога СМІ вы прыехалі. Перад бандамі узброеных і некантраляваных невядомых вы не маеце юрыдычнай і фізічнай абароны. Дынаміка развіцця падзей выклікае песімізм. Але калі ўсё ж жаданне аформіць для сябе порцыю гераізму возьме верх, з'язджаючы, пакіньце нам вашу перавагу на выпадак вяртання ў няўдалым стане — крэматорый ці ўсё ж такі звыклыя могілкі. Усяго вам добрага», — напісаў у сваім фэйсбуку Сяргей Грыц — беларускі фатограф, які працуе на агенцтва Associated Press.

Вось відэа з цэнтра Сімферопаля, за дзясятак метраў ад цэнтральнай плошчы.

Да рэстарана, дзе абсталявалі прэс-цэнтр Associated Press Television News, пад’ехаў белы мікрааўтобус без нумарных знакаў. З яго выйшлі людзі ў масках. Паводле відавочцаў, яны ўварваліся з аўтаматамі ў прэс-цэнтр. Людзей прымусілі легчы на зямлю. Потым зайшлі іншыя людзі (без масак) і вынеслі з памяшкання абсталяванне

Гэта ўсё бачылі балгарскія журналісты, якія пачалі здымаць рабаўнікоў. Але іх заўважылі. На аператара напалі з пісталетамі, павалілі на зямлю, адабралі камеру і тэлефон. Потым пагналіся за дзяўчынай — адабралі ў яе тэлефон і фотакамеру.

Таксама ў Сімферопалі каля ваенкамата адбыўся напад на журналістаў з Hromadske.TV.

СГ

0
Юрась Беларус / Адказаць
09.03.2014 / 13:32
Рыхтуюцца да "народнага волевыяўлення". Самага справядлівага і чэснага ў свеце. Як у Беларусі ў 1995 годзе.
0
Устоюльскі / Адказаць
09.03.2014 / 13:43
Ну калі ж Абама на браневіку пад'едзе? (а што ж гэта мадэратар з кодам вечна мудрыць? Чэстнее трэба быць).
0
2all / Адказаць
09.03.2014 / 14:05
«Калегі, я і паважаныя мной Юрась Карманаў [карэспандэнт Associated Press] і Васіль Фядосенка [карэспандэнт Reuters] заклікаем вас адмовіцца ад планаў паездкі ў бліжэйшыя месяцы ў Крым у ЛЮБОЙ якасці. Там... ===================================== Hetaha i damahajecca ahresar. Ichnaja meta, u dačynieņni da SMI, - vycisnuc niezaliežnyja infaahienctvy pa-za miežy rehijonu. Paslia čaho užo niama kamu budzie daniesci praudzivuju infarmacyju svietu, i rasiejskaja prapahanda zmoža niečyrvaniejučy vieraščac ab usim, jak zahagajuc. Pokuļ što rasiejskim SMI davodzicca vieraščac hlusniu praz maraļnyja pakuty. A jašče hety fakt sviedčyc ab nabližeņni rašajučaha momantu !
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру