09.03.2014 / 18:53

Памёр беларускі дзеяч з Масквы Алесь Каляда

У суботу на 58-м годзе жыцьця ня стала Алеся Каляды, шматгадовага актыўнага ўздельніка беларускага жыцьця ў Маскве, члена рады Маскоўскага Таварыства Беларускае Культуры імя Ф. Скарыны.

Алесь Каляда больш за трыццаць гадоў пражыў у Маскве, быў адным зь першых членаў ТБК імя Скарыны ад пачатку 1990-х. На працягу ўсіх гадоў ён быў нязьменным суарганізатарам і ўдзельнікам усіх галоўных мерапрыемстваў незалежніцкай беларускай дыяспары.

Жонка Алеся Каляды Ганна Рыжкоўская - настаўніца беларускай мовы ў беларускай школцы Масквы ў пачатку 1990-х.

Для маскоўскага беларускага альманаха «Скарыніч» Алесь Каляда напісаў калісь:

«Трэба сказаць, што з’ехаўшы з Радзімы я ніколі не губляў душэўнай сувязі з ёй. Заўсёды цягнула да мясцінаў дзяцінства, а з гадамі гэтая цяга што раз неадольней. З архіўных крыніц уведаў, што ў 1915 годзе ўсе царкоўныя каштоўнасці разам са званамі Менскай губерніі былі вывезены ў Расію, пераважна ў Маскву. Ніхто іх назад не вяртаў. Вось цяпер снуючы маскоўскімі вуліцамі, завулкамі, слухаючы меладыйныя перазвоны царкоўных, манастырскіх купалоў, неяк шчыміць душа: чуцён мне кліч прасветнае Радзімы…»

Сьветлая памяць і спачуваньні родным і сваякам.

АЧ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру