Брэсцкі гарвыканкам забараніў шэсце ў знак салідарнасці з украінскім народам, якое планавалася правесці 10 сакавіка. 

Як паведаміў заяўнік акцыі, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзімір Вуек, шэсце планавалася з 12.00 да 13.00 па праспекце Машэрава і вуліцы Леніна да плошчы Леніна. Прадугледжвалася, што ў ім возьмуць удзел не больш як 15 чалавек. 

«З адказу гарвыканкама на маю заяўку вынікае, што маршрут шэсця праходзіць бліжэй чым 50 метраў ад адміністрацыйных будынкаў, а гэта забаронена законам «Аб масавых мерапрыемствах». З аналагічнай матывіроўкай чыноўнікі не дазволілі нам правесці шэсце ў падтрымку Еўрамайдана 21 снежня», — сказаў Вуек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?