Прэзідэнт ЗША Барак Абама на наступным тыдні правядзе ў Белым доме сустрэчу з украінскім прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцанюком.
Пра гэта паведаміў у нядзелю, 9 сакавіка, намеснік памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Тоні Блінкен.
«У сераду (12 сакавіка) Абама абмяркуе ў Вашынгтоне ўкраінскі крызіс з прэм'ерам Арсеніем Яцанюком», — сказаў Блінкен у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу NBC.
Па словах Блінкена, прэзідэнт ЗША запрасіў Яцанюка на сустрэчу ў Белым доме, каб «выказаць падтрымку».