Прадпрыемства «Белпошта» спраціла сістэму выплат пенсій і дапамог у Мінску. Зараз сталічныя жыхары могуць атрымліваць гэтыя выплаты ў любым паштовым аддзяленні горада незалежна ад адраса прапіскі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

«З 5 сакавіка 2014 года атрымальнікам, якія жывуць у Мінску, даецца магчымасць атрымліваць пенсію (дапамогу) у любым зручным аддзяленні паштовай сувязі горада незалежна ад месца пражывання», — зазначаецца ў паведамленні прэс-службы міністэрства.

На сёння ў Мінску налічваеца амаль 452 тыс. атрымальнікаў пенсій і дапамог.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, усяго ў Беларусі на студзень гэтага года ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне было больш як 2 млн. 537 тыс. пенсіянераў і звыш 200 тыс. атрымальнікаў дапамог розных тыпаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?