10.03.2014 / 15:16

Міліцыя ўзнагародзіла дзяўчыну, якая паведаміла пра пагрозу тэракту ў метро 8

Пільная студэнтка ў вагоне падглядзела СМС-паведамленне, якое пісаў мужчына.

Яна расказала пра гэта дзяжурнаму міліцыянеру. У выніку, удзень 26 лютага метро было спынена, людзі эвакуяваныя, тры гадзіны правяраліся ўсе станцыі, нічога падазронага знойдзена не было. Зламысніка неўзабаве затрымалі. Свае дзеянні ён патлумачыў жаданнем «пажартаваць».

Вось што распавялі ў прэс-службе мінскай міліцыі: «У рамках святочнага вечара, прысвечанага Дню міліцыі, уручалі ўзнагароду дзяўчыне, што заўважыла СМС-паведамленне і расказала пра гэта супрацоўнікам унутраных спраў. Начальнік мінскай міліцыі сказаў словы падзякі і на вачах усіх уручыў узнагароды».

Варта адзначыць, што на мінулым тыдні зламысніка, 35-гадовага жыхара Мінскай вобласці, ураджэнца Караганды, адправілі на судова-псіхіятрычную экспертызу.

0
ха-ха! / Адказаць
10.03.2014 / 15:33
можа ён з маленькім плакацікам стаяў?
0
ЮРАСЬ / Адказаць
10.03.2014 / 16:02
Дастанецца ж некаму цешча...
0
к / Адказаць
10.03.2014 / 16:42
Не веру. Ні імя, ні фота.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру