ЗША не прызнаюць вынікі рэферэндуму аб далейшым лёсе Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Пра гэта заявіў пасол ЗША ва Украіне Джэфры Пает.
«ЗША не гатовыя прызнаваць любыя вынікі так званага рэферэндуму, які збіраюцца правесці праз шэсць дзён», — заявіў пасол.
Паводле яго слоў, ЗША працягваюць лічыць Крымскі паўвостраў часткай Украіны.
Разам з тым Пает адзначыў, што Штаты гатовыя ўжыць санкцыі ў адносінах да Расіі за яе ваеннае ўварванне ва Украіну.
«Мы выкарыстоўваем шэраг санкцый, каб гэтыя ваенныя дзеянні дорага абышліся Расіі», — адзначыў дыпламат.
Таксама пасол ЗША дадаў, што Амерыка «гатова ісці і далей, калі сітуацыя будзе горшаць».