Дзяды-2006

Менгарвыканкам дазволіў шэсьце па праспэкце і мітынг каля мэмарыялу.

Менгарвыканкам даў дазвол правесьці 28 кастрычніка, у нядзелю, шэсьце ў сталіцы з нагоды Дня памяці продкаў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валер Буйвал. Раней Менаблвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу ва ўрочышчы Курапаты.

Шэсьце пачнецца ў нядзелю аб 11-й гадзіне ад Гадзіньнікавага заводу. А 14-й гадзіне плянуецца мітынг у Курапатах. Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ рыхтуюць аднаўленьне паламанага вандаламі Крыжа пакутаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?