10.03.2014 / 18:52

Памерла заснавальніца беларускай этнамузыкалогіі Зінаіда Мажэйка 11

8 сакавіка на 81-м годзе пайшла з жыцця вядучы беларускі этнамузыколаг, вядомы славіст і беларусіст, доктар мастацтвазнаўства Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка, імя якой з’яўляецца знакавым для беларускай навукі і культуры. Пра гэта напісаў у сябе ў Фэйсбуку Цімох Акудовіч.

У галіне фундаментальнай навукі Зінаіда Мажэйка пакінула навуковыя працы, якія ўвайшлі ў «залаты фонд» славянскай музычнай фалькларыстыкі і ў многім вызначылі той высокі ўзровень этнамузыкалогіі, які гэта навука дасягнула ў другой палове ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў.

Яна збірала фальклор, здымала фільмы, ахоўвала народную песенную культуру.

Светлая памяць аб Зінаідзе Мажэйцы назаўсёды захаваецца ў сэрцах яе паплечнікаў і аднадумцаў, тых, каму пашчасціла працаваць разам з ёй.

Дзейнасць Зінаіды Мажэйкі паўплывала на айчынную фольк-сцэну.

Лідар этна-трыё «Троіца» Іван Кірчук неаднойчы прызнаваўся, што з дапамогай фільмаў даследчыцы адкрыў для сябе абсалютна новыя пласты спеваў, найперш фальклор Беларускага Палесся. Вячаслаў Калацэй адзначае, што Мажэйка не толькі актыўна вывучала каранёвую культуру беларусаў, але і зацята змагалася за яе захаванне.

Разьвітанне з Зінаідай Мажэйкай адбудзецца з 12.00 да 14.00 12 сакавіка ў рытуальнай залі Рэспубліканскага клінічнага цэнтру (Лечкамісіі) па адрасе Чырвонаармейская, 10

0
Zmicier Sidarovic / Адказаць
10.03.2014 / 19:19
Сьветлая памяць.
0
Мікалай / Адказаць
10.03.2014 / 19:46
Як далёкаму родзічу Зінаіды Мажэйка, добра знаёмаму з ёй з дзяцінства, калі яна здымала ў нашай мясцовасці свае этнаграфічныя фільмы, і наведвала маіх бацькоў, невыносна балюча даведацца пра гэтую сумную вестку. Светлая, вечная ёй памяць і царства нябеснае!
0
палачанін / Адказаць
10.03.2014 / 19:49
Светлая памяць. Дзякуй вам, Зінаіда.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру