Здарэнні1212

18-гадовы мінчук з 15-гадовай сяброўкай выскачылі з акна шостага паверха — сёмая смерць ад «маркі»

У Мінску ад ўжывання «марак» працягваюць гінуць маладыя людзі.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, новай ахвярай псіхатропнага рэчыва стаў 18-гадовы трэцякурснік сталічнага каледжа.

Трагедыя здарылася ў мікрараёне Серабранка. Малады чалавек, скарыстаўшыся тым, што бацькоў не было дома (у кватэры была толькі бабуля), запрасіў да сябе 15-гадовую сяброўку. Разам яны ўжылі «маркі», якія юнак набыў праз інтэрнэт. Паводле папярэдняй інфармацыі, пасля ўжывання псіхатропаў маладыя людзі сталі паводзіць сябе неадэкватна, зачыніліся ўдваіх ў пакоі і выскачылі з акна кватэры на шостым паверсе. Юнак праз некалькі гадзін памёр у бальніцы, дзяўчына шпіталізаваная з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Якія абставіны папярэднічалі трагедыі, стане вядома пасля праверкі, якая праводзіцца Ленінскім РУУС Мінска па факце атрыманых маладым чалавекам цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія выклікалі смерць.

Такім чынам з пачатку года сямёра маладых людзей у Мінску памерлі пасля ўжывання марак з выявай на ёй чырвонага д'ябла, паведамляе Tut.by.

Пра гэта паведаміў начальнік Упраўлення СК РБ па Мінску Дзмітрый Канаплянік 11 сакавіка на прэс-канферэнцыі.

Як правіла, усе памерлыя ўжывалі марку памерам 1х2 см, на якой намаляваны д'ябал з рагамі, так званы «кіслы д'ябал».

Ад адной да дзвюх гадзін пасля ўжывання наступала смерць. На ўсіх канфіскаваных марках выяўлена адно і тое ж рэчыва рознай канцэнтрацыі, што пацвярджае саматужны спосаб вырабу.

Як адзначыў Канаплянік, усе маладыя людзі па месцы працы або вучобы характарызуюцца станоўча, па сутнасці, гэта дамашнія дзеці, і для бацькоў іх смерць стала шокам. Большасць маладых людзей не адрозніваліся шкоднымі звычкамі і асацыяльнымі паводзінамі.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць