Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі (інфляцыя) у Беларусі ў лютым 2014 года ў параўнанні са студзенем вырас на 2%, са снежнем 2013 года — на 3,6%. Афіцыйны гадавы прагноз інфляцыі складае 11%.

Цэны на харчовыя тавары ў лютым 2014 года ў параўнанні са студзенем выраслі на 1,8%. Больш за ўсё ў лютым у параўнанні з папярэднім месяцам падаражэлі: цукар — на 6,2%, бульба — на 5,8%, сыры — на 5,1%, алкагольныя напоі — на 4,5%, масла сметанковае — на 4%, рыба і морапрадукты — на 2,6%. Разам з тым на шэраг прадуктаў цэны знізіліся: алей — на 1,8%, яйкі — на 1,3%, агародніну — на 2,2%. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?