Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Пальчэўскі, затрыманы 9 сакавіка падчас перадвыбарчага пікета, арыштаваны на 10 сутак. Разгляд адміністрацыйнай справы адбыўся 10 сакавіка ў судзе Савецкага раёна Мінска, паведаміла прэс - служба АГП.

Пальчэўскі, які з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Мінгарсавета ад АГП Антона Жылко, быў затрыманы каля Камароўскага рынку, дзе па выхадных праводзяцца дазволеныя ўладамі перадвыбарчыя пікеты. Акцыя праходзіла пад лозунгам «За сумленныя выбары». Яе ўдзельнікі заклікалі мінакоў не спрыяць фальсіфікацыям і ў выпадку прымусовага ўдзелу ў выбарах выкрэсліваць з бюлетэняў ўсіх кандыдатаў. Людзям раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб карупцыі ў Беларусі. На Пальчэўскім быў надзеты папяровы плакат ў выглядзе камізэлькі з надпісамі: «Урад у адстаўку «, « Аўтапошліна? Пайшлі на …» і іншымі. Яго затрымалі невядомыя ў цывільным, якія акрамя гэтага адабралі ва ўдзельнікаў акцыі ўлёткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?