Аляксандр Лукашэнка заклікае чыноўнікаў і кіраўнікоў арганізацый зрабіць высновы з падзеяў ва Украіне і не дапускаць праяў карупцыі.

Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па ўдасканаленні сістэмы і працы па прыёме ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

«Не дай Бог мы ў вашых ВНУ выявім нейкую там карупцыю. Толькі ідыёт пасля падзей ва Украіне не зробіць адпаведных высноў», - падкрэсліў Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады.

«Развал краіны, які адбыўся ва Украіне, у яго аснове ляжыць развал эканомікі і страшная карупцыя. Вось дзве прычыны, якія разбурылі дзяржаву», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што якім бы ні быш стан эканомікі ў дзяржаве, карупцыя з'яўляецца той іржой, якая будзе раз'ядаць усё.

Таксама ён паабяцаў у бліжэйшы час апублікаваць новыя факты карупцыі сярод службовых асобаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?