Тыднёвік «Новы час» ад 7 сакавіка выходзіць у новым дызайне. Газета змяніла лагатып, а таксама дадала ў афармленне чырвоны колер.
фота Сяргея Гудзіліна
«Новы час» – агульнапалітычная штотыднёвая незалежная газета на беларускай мове, якая выдаецца з 2002 года. Сярод асаблівасцяў «Новага часу» – вялікая колькасць аналітычных матэрыялаў. Газета выходзіць па пятніцах, раз на месяц з дадаткам «Літаратурная Беларусь».
Газета не прадаецца ў шапіках «Белсаюздрука», няма яе і ў каталогах падпіскі «Белпошты».
«Новы час» пераважна распаўсюджваецца бясплатна.
0
0
0
0
0
0