Беларус Васіль Шапцябой на Паралімпійскіх гульнях у Сочы заняў трэцяе месца ў біятлённай гонцы на 12,5 кілямэтра сярод слабавідушчых.

Такім чынам, ён дадаў да двух бронзавых мэдалёў зборнай Беларусі яшчэ адну. Да гэтага Васіль Шапцябой заваяваў таксама бронзу ў мужчынскай біятлённай гонцы на 7,5 кілямэтра.

Другую бронзу для Беларусі заваявала ў панядзелак Ядвіга Скарабагатая ў гонцы на лыжах клясычным стылем на 15 км для жанчын з парушэньнем зроку.

Беларусь з трыма бронзавымі мэдалямі на 15-м месцы замыкае мэдальны залік Паралімпіяды. На першым месцы Расея (11 залатых, усяго 34), на другім Нямеччына (4 залатыя), на трэцім Украіна (3 залатыя, усяго 11).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?