Калі ў хлопца забіралі пашпарты, у багажніку аўто ляжалі дзясяткі іншых.

Калі ў хлопца забіралі пашпарты, у багажніку аўто ляжалі дзясяткі іншых.

Калі ў хлопца забіралі пашпарты, у багажніку аўто ляжалі дзясяткі іншых.

Калі ў хлопца забіралі пашпарты, у багажніку аўто ляжалі дзясяткі іншых.

15-гадовы хлопец прадстаўляўся кур’ерам фірмы, якая дапамагае атрымаць шэнгенскія візы. Ён забіраў пашпарты, грошы. Камусьці пашанцавала атрымаць шматразовы пропуск праз заходнюю мяжу, іншыя не могуць вярнуць назад нават свае дакументы і немаленькія сумы.

«Дзякаваць Богу, для нас усё скончылася добра: мы забралі пашпарты і грошы. Але толькі праз 6 тыдняў. Маніў да таго часу, пакуль я не сказаў, што еду ў міліцыю. Тады ён захваляваўся, — расказвае Аляксей. — Ён прапаноўваў зрабіць візу праз польскае консульства. З яго слоў, консульства знаходзіцца ў Брэсце, там у нейкага ягонага сябра працуе сястра. Хаця верыць у гэта альбо не, не ведаю. Ён нават сам прызнаўся, што маніў. Папрасіў прабачэння».

Чаму дарослыя людзі так спакойна аддавалі грошы і дакументы падлетку? Добра апрануты, з машынай. І дакументы ў яго ніхто адразу не правяраў — на выгляд, гадоў дваццаць (сапраўдны ўзрост высветлілі пазней). У дадатак, фірма рэкламавалася.

«На жаль, менавіта праз рэкламу на старонцы пра падарожжы «Укантакце». Пасля пазнаёміўся з цэнамі. «Укантакце» і па тэлефоне даволі добра кансультаваў. І вось вынік… У далейшыя разборкі ўлазіць не хачу. Калі будзе справа, то гатовы даваць паказанні», — адзначае Аляксей.

Адным з тых, хто рэкламаваў паслугі Паўла, быў сайт vаndrouki.by. «Павел напісаў нам: «Добры дзень, мы — маладое агенцтва, хацелі б правесці з вамі конкурс — гатовыя пераможцам зрабіць бясплатна шэнген», — расказвае рэдактар сайта Андрэй Міранчук. — Я папрасіў нумар тэлефона, адрас, рэквізіты — усё добра. Першы конкурс правялі — пераможцы сапраўды атрымалі візы, вось нядаўна скончыўся другі. І пачаліся праблемы».

«Ужо вядома пра 23 чалавекі, якіх «кінулі», сумы ад 150 да 1800 еўра»,

— дзеліцца абноўленымі звесткамі Андрэй.

Нумары Паўла не адказваюць. Андрэй сёння яшчэ паспеў з ім скантактавацца. «Я напісаў: «Чаму людзі пра цябе так пішуць? Неадкладна вырашай праблемы або я пішу, што ты махляр. Адказ быў такі: «Рабі што хочаш».

А затым пасыпаліся пагрозы. Падлетак спасылаўся на Службу бяспекі прэзідэнта, маўляў, там давядзецца разбірацца. Чаму прыкрываўся менавіта Службай бяспекі? Магчыма, адказ у працы яго бацькі. Ён раней працаваў у структурнай адзінцы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, займаў высокую пасаду ў Мінаблвыканкаме, яшчэ кіраваў будаўнічай кампаніяй.

Па словах Андрэя, пацярпелыя, калі не атрымаюць назад пашпарты і грошы, пададуць заявы ў пракуратуру.

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?