А. Сердзюкоў

Пастаўкі ўзбраенняў у Беларусь ажыццяўляюцца на льготных умовах і носяць прыярытэтны характар. Такую заяву зрабіў сёння на паседжанні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны дзвюх краін кіраўнік абароннага ведамства Расіі Анатоль Сердзюкоў.

Паводле яго, на льготных умовах Беларусь атрымлівае нават перспектыўныя ўзоры ваенай тэхнікі. Прыкладам, год таму Расея завяршыла пастаўку ў Беларусь зенітна‑ракетных комплексаў С‑300. На адкрыцці паседжання калегіі Анатоль Сердзюкоў зазначыў, што працэс пашырэння НАТО, планы разгортвання ПРА і абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе пацвярджаюць неабходнасць шчыльнай каардынацыі дзеянняў Расіі і Беларусі у ваенна‑палітычнай і ваеннай галінах.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0