Дзеячы культуры Расіі выступілі з калектыўнай заявай. «Известия» апублікавалі поўны тэкст дакумента.

Reuters.com

Reuters.com

«Дзеячы культуры Расіі у падтрымку пазіцыі Прэзідэнта ва Украіне і Крыме.

У дні, калі вырашаецца лёс Крыма і нашых суайчыннікаў, дзеячы культуры Расіі не могуць быць абыякавымі назіральнікамі з халодным сэрцам. Наша супольная гісторыя і супольныя карані, наша культура і яе духоўныя вытокі, нашы фундаментальныя каштоўнасці і мова аб'ядналі нас назаўжды. Мы хочам, каб супольнасць нашых народаў і нашых культур мела трывалую будучыню. Вось чаму мы цвёрда заяўляем аб падтрымцы пазіцыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па Украіне і Крыме».

Сярод тых, хто падпісаў ліст:

спявачка Надзея Бабкіна, акцёр Аляксей Баталаў, акцёр Сяргей Бязрукаў, рэжысёры Фёдар Бандарчук, Уладзімір Бартко, акцёры Міхаіл Баярскі, Аляксей Булдакоў; народны артыст Юрый Башмет,

спявак Алег Газманаў, рэжысёр Станіслаў Гаварухін, музыкант Валерый Гергіеў, заснавальнік «Ералаша» Барыс Грачэўскі, сцэнарыст Юрый Кара, акцёр Васілій Ланавой, спявак Леў Лешчанка, рэжысёр Павел Лунгін;

спявак Мікалай Растаргуеў, спявачка Людміла Сенчына, акцёр Юрый Саломін, гумарыст Генадзь Хазанаў, танцаўшчык Мікалай Цыскарыдзэ, акцёр Алег Табакоў, скульптар Зураб Цэрэтэлі ды іншыя.

Паведамляецца, што спіс адкрыты і прозвішчы могуць дадавацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0