Рэстаран беларускай і літвінскай кухні «Кухмістр» з 11 сакавіка праводзіць фэст цэпелінаў. «Наша Ніва» завітала на кухню рэстарана, каб паглядзець, як гатуецца гэта страва.

Гісторык ды кансультант па пытаннях меню «Кухмістра» Алесь Белы расказвае: беларуская кухня — гэта не толькі дранікі.

Цэпеліны, кішка бульбяная, верашчака, калдуны — гэта далёка не поўны пералік таго, што елі нашы шляхетныя продкі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?