Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі лічыць, што толькі ідыёт можа не бачыць пагрозы з-за апошніх падзей ва Украіне, частку якой з дапамогай вайскоўцаў захапіла Расія.

«Толькі ідыёт не лічыць, што не існуе ніякай пагрозы ў свеце, у тым ліку, каля Польшчы. Мы не з'яўляемся ідыётамі і лічым, што з аднаго боку не варта ўпадаць у істэрыку ( … ) але з іншага боку бачым тэндэнцыі (за ўсходняй мяжой), якія нас турбуюць», - сказаў ён.

Камароўскі заявіў, што Польшча можа сябе адчуваць бяспечнай дзякуючы ўваходжанню ў ЕС і НАТА, а таксама мадэрнізаванаму войску. Кіраўнік польскай дзяржавы адзначыў, што Польшча не мела такога моцнага пачуцця бяспекі як мінімум за апошнія 300 гадоў.

Разам з тым ён сказаў, што ўлада не можа спакойна назіраць за тым, што адбываецца ва Украіне і павінна актыўна рэагаваць.

Камароўскі таксама працытаваў лацінскі выраз: Si vis pacem, para bellum, які азначае, што «калі хочаш міру, то рыхтуйся да вайны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?